Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:20 ]  Напружанасьць паміж Індыяй і Пакістанам узрастае


ІСЛЯМАБАД. Напружанасьць паміж Індыяй і Пакістанам узрастае. Абодва бакі заявілі, што яны гатовыя да якой заўгодна разьвязкі праблемы Кашміру. Індыя паведаміла, што высылае пяць дадатковых вайсковых вадаплаваў ў Аравійскае мора. Сёньня ж прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі наведаў інда-пакістанскую мяжу, дзе апошнімі днямі не спыняецца жорсткая перастрэлка. У сваім звароце да войска ён сказаў, што краіну чакае рашучая бітва супраць іслямскіх паўстанцаў і заклікаў змагацца да перамогі і быць гатовымі да ахвяраў. Індыя абвінавачвае Пакістан ва ўдзеле ў нядаўных атаках на аб’екты ў Кашміры. Пакістанскія ўлады рашуча адкідаюць гэтыя абвінавачаньні. Паглыбленьне крызысу у інда-пакістанскіх адносінах пераканала ЗША, Эўрапэйскі Зьвяз, Кітай і Расею ў рэальнасьці новай вайны.
XS
SM
MD
LG