Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:18 ]  Югаславія недастаткова супрацоўнічае з трыбуналам ААН


ГААГА. Трыбунал ААН працягвае лічыць, што супрацоўніцтва зь ім Югаславіі магло б быць больш плённым. З гэтай заявай выступіла ў Гаазе прадстаўніца трыбуналу Флёрэнс Гартман, пасьля таго як стала вядома, што Злучаныя Штаты размарозілі эканамічную дапамогу Югаславіі. ЗША палічылі, што Югаславіі пачала актыўнае супрацоўніцтва з Трыбуналам і можа атрымаць абяцаныя 40 мільёнаў даляраў. Гартман назвала пастанову ЗША палітычнай. Зь ейных словаў, перад Трыбуналам дабраахвотна паўсталі толькі пяць асобаў, занесеных у сьпісы ваенных злачынцаў. Доступ да югаслаўскіх ваенных архіваў для пракурораў Трыбуналу па-ранейшаму зачынены, а кантакты са сьведкамі ваенных злачынстваў – блякуюцца Бялградам.
XS
SM
MD
LG