Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:15 ]  Дванаццаць палестынскіх ваяўнікоў пакінулі Кіпр


ЛАРНАКА (Кіпр). Сёньня дванаццаць палестынскіх ваяўнікоў на гішпанскім і італянскім самалётах пакінулі Кіпр і накіраваліся ў шэсьць эўрапэйскіх краінаў. Гішпанія і Італія пагадзіліся ўзяць да сябе па тры палестынцы, Грэцыя і Ірляндыя – па два, Партугалія і Бэльгія – па аднаму. Яшчэ адзін палестынец застаўся на Кіпры. Размова ідзе пра 13 палестынскіх ваяўнікоў, якія знаходзіліся ў абложанай ізральскім войскам Царкве Нараджэньня хрыстовага ў Бэтліеме. Ізраіль заявіў, што ён магчыма будзе дамагацца экстрадыцыі палестынцаў з эўрапэйскіх краінаў, каб мець магчымасьць прыцягнуць іх да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG