Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:19 ]  Папярэдняя згода ізраільскага парляманту на антыкрызысны плян


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі парлямант даў папярэднюю згоду на антыкрызысны эканамічны плян прапанаваны прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам. Ранейшая адмова парляманту ад гэтага пляну пацягнула за сабой крызыс ізраільскага габінэту. Прэм’ер-міністар мусіў адправіць у адстаўку некалькі нязгодных з плянам міністраў і намесьнікаў міністраў са скрайне-артадаксальных партыяў. Да апошняга моманту не было зразумела, ці будзе ў часе сёньняшняга галасваньня пераадолены крызыс уладнай кааліцыі. Дэпутаты дзьвюх артадаксальных партыяў на галасаваньні не прысутнічалі. Антыкрызысны эканамічны плян накіраваны на пераадоленьне бюджэтнага дэфіцыту, часткова зьвязанага з ростам абаронных выдаткаў у часе ізраільска-палестынскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG