Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:16 ]  Джордж Буш распачынае паездку па Эўропе


БЭРЛІН. Сёньня прыездам у Бэрлін прэзыдэнт ЗША Джордж Буш распачынае сваю трохдзённую паездку па Эўропе. Чакаецца, што сёньня і заўтра ён правядзе перамовы з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродарам, а таксама выступіць у нямецкім парляманце, пасьля чаго накіруецца ў Маскву. У сувязі з візытам Буша, бэрлінская паліцыя чакае масавых дэманстрацыяў пратэсту. Больш 10 тысячаў паліцыянтаў будуць у гэтыя дні ахоўваць парадак у сталіцы краіны. Чакаецца, што ў звароце да нямецкага парляманту Буш закране пытаньні вайны з тэрарызмам і будучыні трансатлянтычных дачыненьняў. З Расей прэзыдэнт ЗША накіруецца ў Францыю і Італію, а напрыканцы ён возьме ўдзел у сустрэчы ў вярхох паміж НАТА і Расеяй, ды сустрэнецца з Папам Янам Паўлам Другім.
XS
SM
MD
LG