Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 00:14 ]  Папа Ян Павал Другі прыляцеў у Азэрбайджан


БАКУ. Сёньня Папа Ян Павал Другі з двухдзённым візытам прыляцеў у Азэрбайджан. У аэрапорце яго сустракаў прэзыдэнт краіны Гэйдар Аліеў. Паводле прадстаўніка Папы, асноўная мэта візыту – дапамагчы мірнаму дыялёгу паміж пасьлядоўнікамі розных рэлігіяў. Бальшыня насельніцтва Азэрбайджану – мусульманы. Каталіцкая грамада вельмі маленькая – каля 150 чалавек. Пасьля перамоваў з Аліевым Ян Павал Другі наведае мэмарыял ахвярам вайны ў Нагорным Карабаху і адправіць імшу на стадыёне, пасьля чаго накіруецца ў Баўгарыю.
XS
SM
MD
LG