Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:43 ]  Папа Рымскі правядзе набажэнства ў Азэрбайджане


БАКУ Папа Ян Павал прыбывае сёньня ў Азэрбайджан. Ён правядзе два дні ў гэтай пераважна мусульманскай краіне. У Азэрбайджане налічваецца ўсяго каля 150 каталікоў і яшчэ каля 100 тысячаў праваслаўных. Арцыбіскуп Клаўдыё Гугароці, папскі нунцый для Касьпійскага рэгіёну, кажа, што асноўная мэта візыту – "заклікаць людзей розных рэгіёнаў жыць ў міры". Сёньня папа мае сустрэцца з прэзыдэнтам Азэрбайджану Гейдарам Аліевым і наведаць ваенны мэмарыял у Баку, прысьвечаны Нагорнаму Карабаху. Заўтра ён мае правесьці набажэнства і сустрэцца з лідэрамі рэлігійных супольнасьцяў Азэрбайджану. Напрыканцы дня папа накіруецца ў Баўгарыю з трохдзённым візытам.
XS
SM
MD
LG