Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 14:39 ]  Брытанскі міністар кажа аб пагрозе інда-пакістанскай вайны


ЛЁНДАН Брытанскі міністар замежных справаў Джэк Строў кажа, што існуе рэальная магчымасьць вайны паміж Індыяй і Пакістанам з-за Кашміру. Гэты рэгіён Індыі зьяўляецца прадметам тэрытарыяльных спрэчак паміж дзьвюма краінамі. Невядомыя ўчора забілі лідэра памяркоўнай сэпаратысцкай групы ў Кашміры, напярэдадні прыезду туды прэм'ер-міністра Індыі. Індыя вінаваціць у гэтым злачынстве дзьве ісьлямскія групы, якія базуюцца ў Пакістане. Пакістан, у сваю чаргу, асудзіў забойства і зьвінаваціў у ім індыйскія сілы ў Кашміры. Сёньня ў Кашміры адбылася чарговая памежная перастрэлка. Індыя ды Пакістан трымаюць на мяжы каля мільёна вайскоўцаў. Абедзьве краіны маюць ядзерную зброю. Брытанскі міністар Строў назваў сытуацыю ў Кашміры "крызысам, які сьвет ня можа ігнараваць." Ён сказаў, што наведае гэты рэгіён на наступным тыдні, каб паспрабаваць зменшыць напружанасьць.
XS
SM
MD
LG