Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:37 ]  ААН рыхтуецца да чарговых перамоваў зь Іракам


ААН Прэсавы сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацыяў Фрэд Экхард кажа, што трэці раўнд перамоваў зь Іракам аб вяртаньні ў гэтую краіну інспэктараў ААН у справе ўзбраеньняў адбудзецца ў Вене напачатку ліпеня. Першыя два раўнды перамоваў, што прайшлі ў Нью-Ёрку не прывялі да канкрэтных вынікаў, але абодва бакі назвалі іх карыснымі. Згодна з рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН, Ірак павінны дазволіць вяртаньне ў краіну інспэктараў, якія пакінулі краіну ў 1998 годзе. Інспэктары маюць засьведчыць адсутнасьць у Іраку зброі масавага зьнішчэньня, каб былі зьнятыя санкцыі, што дзейнічаюць ужо 12 гадоў. Віцэ-прэзыдэнт Іраку Тага Ясін Рамадан заявіў тэлеканалу "аль-Джазіра", што ён глядзіць на перамовы з ААН без аптымізму, бо ў гэтай арганізацыя, паводле ягоных словаў, "гегемонію" маюць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Прэзыдэнт ЗША Джодж Буш заявіў напярэдадні ад'езду ў Нямеччыну, што палітыка стрыманьня ў адносінах да Іраку не спрацуе, бо гэтая краіна спрабуе атрымаць зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG