Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:12 ]  Лідар харвацкіх сэрбаў паўстаў перад судом у Гаазе


ГААГА. У часе сёньняшняга паседжаньня Гаагскага трыбуналу у ваенных злачынствах былы лідар харвацкіх сэрбаў Мілан Марціч адмовіўся прызнаць сябе вінаватым. Марціча абвінавачваюць у тым, што ў 1995 годзе паводле ягонага загаду былі абстраляныя ракетамі цывільныя аб’екты ў сталіцы Харватыі – Заграбе. Сам ён цьвердзіць, што ракетныя ўдары, у выніку якіх загінулі сем асобаў, рабіліся толькі па ваенных аб’ектах. Мілан Марціч дабраахвотна перадаў сябе ў рукі міжнароднага правасудзьдзя ў мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG