Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:10 ]  У Бэрліне прайшла 17-тысячная дэманстрацыя


БЭРЛІН. Сёньня ў Бэрліне блізу 17 тысячаў чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі, прымеркаванай да візыту ў Нямеччыну прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Маніфэстацыя была арганізаваная кааліцыяй “Вось міру”, якая аб’ядноўвае пацыфістаў і супаратаў глябалізацыі эканомікі. Удзельнікі акцыі выступілі супраць пашырэньня міжнароднай кампаніі барацьбы з тэрарызмам, якую ачольваюць ЗША. Для аховы парадку ўлады вывелі на вуліцы Бэрліну больш 10 тысячаў паліцыянтаў. Хрысьціянска-дэмакратычная партыя Нямеччыны абвесьціла, што ў супрацьвагу сёньняшняй акцыі правядзе дэманстрацыю падтрымкі палітыкі ЗША.
XS
SM
MD
LG