Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:41 ]  ЗША размарозілі пакет фінансавай дапамогі Югаславіі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты размарозілі пакет фінансавай дапамогі Югаславіі на суму 40 мільёнаў даляраў. Пра гэта было абвешчана пасьля перамоваў паміж дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам і прэм’ер-міністрам Сэрбіі Зоранам Джындзічам ды міністрам замежных справаў Югаславіі Горанам Сьвіланавічам. Фінансавая дапамога Югаславіі была прыпыненая 31 сакавіка, у сувязі з тым, што Вашынгтон ня быў задаволены тым, як Бялград супрацоўнічае з Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Паводле Паўэла, узнаўленьне дапамогі стала магчымым пасьля таго, як у Югаславіі набыў сілу новы закон, які дазваляе выдачу Гаагскаму трыбуналу асобаў абвінавачаных у ваенных злачынствах.
XS
SM
MD
LG