Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:05 ]  Перамовы паміж міністрамі замежных справаў Паўночнай Карэі і Расеі


МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы пачаліся перамовы паміж міністрамі замежных справаў Паўночнай Карэі і Расеі – Пак Нам-Сунам і Ігарам Івановым. Асноўная тэма: супрацоўніцтва ў ваеннай і ядзернай галінах. Перад сустрэчай, якая праходзіць пры зачыненых дзьвярох, Іваноў сказаў свайму калегу, што Расея надае выключнае значэньне партнэрству з Паўночнай Карэяй. Пак Нам-Сун перадасьць расейскаму кіраўніцтву пасланьне ад паўночнакарэйскага лідара Кім Джонг-Іла.
XS
SM
MD
LG