Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:32 ]  Першая лэдзі ЗША наведала радыё Свабода


ПРАГА. Сёньня першая лэдзі Злучаных Штатаў Лора Буш наведала штаб-кватэру радыёстанцыі “Свабода/Свабодная Эўропа” ў сталіцы Чэхіі. Жонка прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ўзяла ўдзел у круглым стале прысьвечаным праблемам Афганістану і выступіла з радыёзваротам да афганскага народу. Злучаныя Штаты – сказала яна – будуць усебакова дапамагаць у аднаўленьні Афганістану пасьля больш як двух дзясяткаў гадоў вайны. Толькі дзеці ЗША сабралі ў фонд дапамогі Афганістану больш 4-ох мільёнаў даляраў. Лора Буш выказала спадзяваньні, што афганскія жанчыны змогуць цяпер стаць паўнавартаснымі сябрамі грамадзтва. У сераду Лора Буш выедзе ў Бэрлін. Яна будзе суправаджаць прэзыдэнта Джорджа Буша ў часе ягоных візытаў у Нямеччыну, Расею, Францыю і Італію.
XS
SM
MD
LG