Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:30 ]  Заўтра 12 палестынцаў перавязуць з Кіпру ў краіны Эўразьвязу


МАДРЫД. Мінстар замежных справаў Гішпаніі сказаў, што вайсковы самалёт вылеціў на Кіпр, каб заўтра вывезьці 12 палестынскіх ваяўнікоў у краіны Эўразьвязу. Чакаецца, што па тры асобы возьмуць Гішпанія і Італія, па дзьве – Грэцыя і Ірляндыя, па адной – Бэльгія, Партугалія і Кіпр. Блізкаўсходні высланьнік Эўразьвязу Марацінас сказаў, што ў гэтых краінах палестынцы будуць вольнымі і ім будзе забясьпечаная належная абарона. Гаворка ідзе пра 13 палестынскіх ваяўнікоў, якія больш месяцу знаходзіліся ў абложанай ізраільскім войскам Царкве Нараджэньня Хрыстовага.
XS
SM
MD
LG