Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:28 ]  У Ізраілі насьпявае ўрадавы крызыс


ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі насьпявае гойстры ўрадавы крызыс, пакліканы адстаўкай міністраў – сяброў артадаксальных рэлігійных партыяў. Ув адстаўку адпраўленыя чатыры міністры і пяць іхных намесьнікаў з партыі Шас, а таксама два намесьнікі міністра з партыі “Адзіны юдаізам Торы”. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон зволіў міністраў учора ўвечары, пасьля таго як дэпутаты ад іхных партыяў прагаласавалі супраць прапанаванага ўрадам пакету тэрміновых эканамічных захадаў. Калі цяпер артадаксальныя партыі выйдуць з парляманту наагул – Шарон зможа разьлічваць толькі на падтрымку паловы дэпутатаў. Лідар партыі Шас заявіў пра гатовасьць да перамоваў з Шаронам.
XS
SM
MD
LG