Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:54 ]  Кофі Анан працягне перамовы зь Іракам


НЬЮ-ЁРК. Прэсавы сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў пацьвердзіў, што перамовы генэральнага сакратара ААН Кофі Анана зь ірацкімі афіцыйнымі асобамі працягнуцца на пачатку ліпеня. У цэнтры ўвагі перамоваў будзе пытаньне вяртаньня ў Ірак інспэктароў ААН у справе ўзбраеньняў. Перамовы маюць адбыцца ў Эўропе. Першыя два раўнды перамоваў, якія праходзілі ў Нью-Ёрку, не далі канкрэтных вынікаў, аднак абодва бакі ацанілі іх як карысныя. Рада Бясьпекі ААН патрабуе ад Іраку дапусьціць у краіну інспэктароў, якія пакінулі Ірак у 1998 годзе.
XS
SM
MD
LG