Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:52 ]  Ізраіль адгараджаецца ад палестынцаў бар'ерам


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль паскорыў распрацоўку плянаў пабудовы абароннага бар’еру на ўсёй працягласьці мяжы з Заходнім Берагам Ярдану, каб не дапусьціць на тэрыторыю Ізраілю палестынскіх ваяўнікоў. Ізраільскае Міністэрства Абароны паведаміла ў адмысловай заяве, што ўжо зацьверджаны бюджэт на пабудову першай 80-кілямэтровай сэкцыі бар’еру, агульная даўжыня якога складзе 350 кілямэтраў. У сувязі з гэтым палестынскі дыплямат Саіб Эрыкат заявіў, што Ізраіль фактычна ўводзіць сыстэму апартайду – горшую, чым некалі ў Паўдзённай Афрыцы.
XS
SM
MD
LG