Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:51 ]  Амэрыканскае войска застаецца ў стане гатовасьці


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Пэнтагону паведаміў, што ў сувязі з папярэджаньнем аб магчымасьці новых тэрарыстычных нападаў амэрыканскія збройныя сілы застаюцца ў стане гатовасьці, аднак не ўвялі захады павышанай бясьпекі. Генэрал-лейтэнант Грэгары Ньюболд заявіў сёньня ў Вашынгтоне, што папярэджаньні, выказаныя гэтымі днямі прадстаўнікамі ўраду Злучаных Штатаў, былі вельмі неканкрэтныя, таму ў сувязі з гэтым не было прадпрынята ніякіх дадатковых захадаў. Прэсавы сакратар Пэнтагону Вікторыя Кларк зазначыла, што нягледзячы на ўдары, атрыманыя ў Афганістане, «Аль-Каіда» надалей застаецца баяздольнай арганізацыяй.
XS
SM
MD
LG