Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:48 ]  Злоўленыя 4 чалавекі, якія ўцяклі з турмы праз тунэль


КІЕЎ. Украінская міліцыя затрымала чатырох з шасьці зьняволеных, якія ўчора ўцяклі з турмы праз 40-мэтровы тунэль. Уцекачы пракапалі і ўмацавалі тунэль з дапамогай самаробных інструмэнтаў. Пакуль невядома, куды зьняволеныя падзелі каля 10 тонаў грунту, выкапанага з тунэлю. У турме каля Віньніцы ўтрымваюцца крымінальнікі, асуджаныя на папраўчыя працы за цяжкія злачынствы.
XS
SM
MD
LG