Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  Эўразьвяз чакае найхутчэйшай адбудовы Афганістану


КАБУЛ. Камісар Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Крыс Патэн заклікаў сёньня міжнародных донараў распачаць выдзяленьне грошай, абяцаных на адбудову Афганістану. Паводле Патэна, Эўразьвяз спадзяецца, што праца адбудовы Афганістану распачнецца як мага раней. Патэн таксама падкрэсьліў важнасьць умацаваньня ўлады часовага ўраду па ўсёй краіне, асобныя правінцыі якой дагэтуль застаюцца ў руках мясцовых лідэраў.
XS
SM
MD
LG