Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:40 ]  Палестынцы вінавацяць Ізраіль у выбуху ў Бэйруце


ЕРУСАЛІМ. Міністэрства Абароны Ізраілю заявіла, што ня мае ніякага дачыненьня да выбуху ў Бэйруце падкладзенай у аўтамабіль бомбы, у выніку якога загінуў сын палестынскага партызанскага камандзера Ахмэда Джыбрыла. Прадстаўнікі Народнага Фронту Вызваленьня Палестыны абвінавацілі у забойстве Джыбрыла Ізраіль. Тым часам сёньня ізраільскія сілы правялі кароткі рэйд у горадзе Тулькарм на Заходнім Беразе, шукаючы падазраваных у сувязі са ўчорашнім тэрарыстычным актам у Нэтаніі. Сёньня адбылася няўдалая спроба яшчэ аднаго самагубчага тэракту, у выніку якога загінуў толькі сам тэрарыст.
XS
SM
MD
LG