Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:33 ]  Адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу прыбыў у Афганістан


Кабул. Адзін з кіраўнікоў Эўрапэйскага зьвязу Крыс Патэн прыбыў з двухдзённым візытам у Афганістан. Ён правядзе перамовы з кіраўніком часовага ўраду Хамідам Карзаем, былым каралём Закір Шахам, а таксама з камандуючым міжнародным кантынгентам , брытанскім генэралам Джонам МакКолам. Крыс Патэн спаткаецца і з асобамі, якія арганізоўваюць скліканьне Джыргі – сходу старэйшынаў, на якім мяркуецца прызначыць пераходны ўрад Афганістану.
XS
SM
MD
LG