Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 01:25 ]  У Францыі рапспачынаецца перадвыбарчая кампанія.


Парыж. У Францыі рапспачынаецца перадвыбарчая кампанія. Выбары ў парлямант пройдуць у чэрвені. За месцы ў Нацыянальным Сходзе змагаецца рэкордная колькасьць прэтэндэнтаў – больш як 8 з паловай тысячаў. Першы тур пройдзе 9 чэрвеня. У другі тур, які адбудзецца праз тыдзень, 16 чэрвеня, выходзяць кандыдаты, якія назьбіраюць больш як 12 з паловай адсоткаў галасоў. Паводле сацыялягічных апытаньняў, 53 адсоткі выбаршчыкаў сёньня гатовыя прагаласаваць за кандыдатаў блёку цяперашняга прэзыдэнта Жака Шырака, які абяднаў тры кансэрватыўныя партыі. Сацыялісты, паводле прагнозаў, могуць атрымаць да 40 адсоткаў галасоў. Прадстаўнікі ультраправай партыі Ля Пэня могуць і не патрапіць у другі тур.
XS
SM
MD
LG