Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:20 ]  Працягваецца канфлікт у Кашміры


Дэлі. На кашмірскай мяжы паміж Пакістанам і Індыяй чацьверты дзень адбываецца ракетна-артылерыйская перастрэлка. Ёсьць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. У Кашміры іслямскія экстрэмісты зьдзяйсьняюць напады на індыйскіх вайскоўцаў. Некалькі дзён таму індыйскія ўлады прапанавалі амбасадару Пакістана пакінуць краіну. Улады Індыі сьцьвярджаюць, што кашмірскія экстрэмісты праходзяць падрыхтоўку ў Пакістане. Прэмьер-міністар Індыі Атал Вэхары Ваджпаі сустрэўся сёньня з лідарамі апазыцыі, каб выпрацаваць агульную стратэгію датычна канфлікту ў Кашміры.
XS
SM
MD
LG