Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:52 ]  У Афганістане працягваюцца міжусобныя сутычкі


ІСЬЛЯМАБАД. Сотні афганцаў у правінцыі Лагман на ўсходзе Афганістану пратэставалі супраць ужыцьця зьнешніх сілаў для разьвязаньня племянных канфліктаў. Адзін з арганізатараў пратэстаў заявіў, што мясцовыя ўлады могуць самі вырашаць свае праблемы і што чужынцы ня маюць права ўмешвацца ў мясцовыя спрэчкі. Раней на спыненьне канфлікту ў правінцыі Лагман было прыслана каля тысячы афганскіх вайскоўцаў з гарнізону ў Джалялябадзе. На мінулым тыдні ў выніку міжусобных сутычак загінула 9 чалавек.
XS
SM
MD
LG