Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:52 ]  Зьявіўся новы відэафільм з Усамам бін Лядэнам


ЛЁНДАН. Брытанская газэта Sunday Times паведамляе, што ёй удалося атрымаць новы відэафільм з Усамам бін Лядэнам, некаторыя часткі якога былі зьнятыя ўсяго два месяцы таму. Паводле газэты, зьмест фільму не дазваляе дакладна датаваць яго ўзьнікненьне, аднак бін Лядэн у ім паказаны, як цьвердзіць газэта, вясновым вечарам. Фільм быў атрыманы ісьлямскім інфармацыйным агенцтвам у горадзе Бірмінгэм. Адзін з супрацоўнікаў агенцтва атрымаў відэастужку зь фільмам ад аднаго пакістанскага ўрадоўца. Фільм быў перавезены ў Брытанію на кампакт-дыску ў закадаваным фармаце і на мінулым тыдні быў раскадаваны. Лёс бін Лядэна дагэтуль застаецца невядомы.
XS
SM
MD
LG