Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:44 ]  Працягваецца аналіз знойдзеных у Карачы парэштак


КАРАЧЫ. Пакістанскія сьледчыя надалей чакаюць вынікаў аналізу парэштак, якія, як мяркуецца, належаць забітаму амэрыканскаму журналісту Дэніэлу Пэрлу. Знайсьці цела, закапанае ў садзе ў прадмесьці Карачы, дапамог адзін з падазраваных у гэтай справе. Паводле сьледчых, вынікаў аналізу можна чакаць ад чатырох дзён да двух тыдняў. Тым часам галоўны падазраваны ў справе забойства Пэрла ­ Ахмэд Умар Саід – заявіў сёньня, што ні ён, ні тры ягоныя паплечнікі ня маюць нічога агульнага з выкраданьнем і забойствам Пэрла.
XS
SM
MD
LG