Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:39 ]  Яшчэ адзін басьнійскі сэрб здаўся Міжнароднаму трыбуналу


ГААГА. Міжнароднаму трыбуналу дабраахвотна здаўся басьнійскі сэрб Душка Кнезевіч, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці. Як паведаміў прадстаўнік трыбуналу, цяпер Кнезевіч знаходзіцца ў вязьніцы ў Гаазе і паўстане перад судом паводле абвінавачаньняў у масавых забоствах, катаваньнях, жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі ў канцэнтрацыйных лягярох Амарска і Кератэрм на паўночным захадзе Босьніі ў часе вайны 1990-х гадоў.
XS
SM
MD
LG