Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:09 ]  Вырашаны лёс 13 палестынцаў дэпартаваных на Кіпр


МАДРЫД. Краіны Эўрапэйскага Зьвязу возьмуць да сябе 13 палестынцаў дэпартаваных на Кіпр пасьля заканчэньня аблогі Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Бэтліеме. Паводле заходніх інфармацыйных агэнстваў, неназваны гішпанскі дыплямат паведаміў, што Гішпанія і Італія возьмуць да сябе па тры чалавекі, Грэцыя і Ірляндыя – па два, Партугалія і Фінляндыя па аднаму і яшчэ адзін застанецца на Кіпры. Гэтая пастанова была абвешчаная Гішпаніяй, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Аснар таксама паведаміў, што вырашанае пытаньне пра прававы статус дэпартаваных палестынцаў.
XS
SM
MD
LG