Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:07 ]  Колькасьць ахвяраў выбуху ў Касьпійску ўзрасла да 43 чалавек


МАСКВА. Памёр яшчэ адзін чалавек, які быў паранены ў часе выбуху ў Касьпійску ў мінулым тыдні. Цяпер колькасьць ахвяраў ўзрасла да 43 чалавек. Памерлы – вайсковы музыка, які страціў шмат крыві. Выбух адбыўся ў часе параду ў Дзень Перамогі. Сярод загіблых 17 дзяцей. Адказнасьці за тэракт ня ўзяў на сябе ніхто, але расейскія афіцыйныя асобы падазраюць прачачэнскіх паўстанцаў, якія знаходзяцца ў Дагэстане.
XS
SM
MD
LG