Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 12:05 ]  Міністры Палестынскае аўтаноміі гатовыя сыйсьці ў адстаўку


РАМАЛА. Каля 20 сяброў палестынскага габінэту міністраў заявілі пра гатовасьць сыйсьці ў адстаўку на тое, каб даць магчымасьць Ясіру Арафату зрэфармаваць уладныя структуры аўтаноміі. Пра гэта паведамляюць заходнія агэнствы са спасылкай на крыніцы ў палестынскім кіраўніцтве. Дэталі пакуль невядомыя. Сёньня кіраўнік Палестынскае аўтаноміі правядзе сустрэчу з сябрамі цэнтральнай выбарчай камісіі. У пятніцу Арафат заявіў, што выбары ва ўсе галіны ўлады будуць праведзеныя толькі пасьля таго, як ізраільскае войска пакіне палестынскія тэрыторыі. Раней ён казаў пра патрэбу правесьці выбары да канца году. Прадстаўнік Ізраілю Ранаан Гісін заявіў, што Арафат шукае падставы, каб не праводзіць рэформаў ва ўладных структурах аўтаноміі. Гэтых рэформаў дамагаюцца Ізраіль, ЗША, Эўрапэйскі Зьвяз і шэраг палестынскіх кіраўнікоў.
XS
SM
MD
LG