Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 11:50 ]  Азэрбайджан і Іран спрабуюць разьвязаць праблему Касьпію


ТЭГЭРАН. Прэзыдэнты Азэрбайджану і Ірану Гэйдар Аліеў і Махамэд Хатамі абмяркоўваюць праблему Касьпійскага мора. Чакаецца, што бакі паспрабуюць разьвязаць рознагалосьсі ў пытаньні падзелу багатага на нафту й газ Касьпійскага шэльфу. Перад пачаткам перамоваў Хатамі падкрэсьліў, што юрыдычны статус Касьпію павінен быць узгодненым з усімі пяцьцю прыкасьпійскімі краінамі. На пачатку тыдню Тэгэран выступіў супраць двухбаковага пагадненьня паміж Расеяй і Казахстанам пра падзел Касьпійскага мора. На канец году Азэрбайджан плянуе падпісаць падобныя дамовы з Расеяй і Казахстанам. Ня гледзячы на рознагалосьсі ў пытаньні Касьпію, Аліеў і Хатамі, у часе гэтага візыту азэрбайджанскага лідара ў Іран, зьбіраюцца падпісаць дамову пра сяброўства.
XS
SM
MD
LG