Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:47 ]  Хвароба брытанскіх вайскоўцаў у Афганістане не сьмяртэльная


ЛЁНДАН. Навукоўцы вызначылі характар хваробы, на якую апошнім часам захварэлі 40 брытанскіх вайскоўцаў са складу міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане. Пра гэта ў сыботу паведаміла міністэрства абароны Вялікай Брытаніі. Вірусная хвароба, з сымптомамі падобнымі да чэраўнага тыфусу, суправаджаецца ванітаваньнем і бягункай. Аднак хароба не сьмяртэльная. Некалькі вайскоўцаў у цяжкім стане былі эвакуяваныя ў шпіталі Вялікай Брытаніі і Нямеччыны. Ваенна-палявы шпіталь на базе Баграм пад Кабулам быў зачынены на карантын. Цяпер там знаходзяцца 330 чалавек – хворыя і пэрсанал.
XS
SM
MD
LG