Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  Арафат сустрэнецца з выбарчай камісіяй


РАМАЛА Чакаецца што палестынскі лідэр Ясір Арафат заўтра сустрэнецца з палестынскай выбарчай камісіяй. Пакуль невыдома, якія пытаньні будуць абмяркоўвацца на сустрэчы. У сераду Арафат паабяцаў правесьці прэзыдэнцкія, парлямэнцкія і мясцовыя выбары ў палестынскай аўтаноміі на працягу шасьці месяцаў. Аднак пазьней ён сказаў, што выбары не адбудуцца пакуль Ізраіль ня вывядзе войскі з палестынсіх тэрыторыяў. Сёньня ж у Бэйруце генэральны сакратар Лігі арабскіх краінаў Амр Муса заявіў, што арабскім краінам будзе цяжка ўдзельнічаць у канферэнцыі па Блізкім Усходзе, пакуль Ізраіль працягвае акупацыю і забойствы на Заходнім беразе Ярдану і ў паласе Газы.
XS
SM
MD
LG