Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:36 ]  Дэманстранты ў Кыргызіі ўсё яшчэ блякуюць аўтамагістраль


БІШКЕК Тысячы дэманстрантаў сёньня шосты дзень блякуюць асноўную аўтамагістраль Кыргыстану. Міністр унутраных справаў паведаміў, што ўдзельнікі акцыі пратэсту ўчора ўвечары на некалькі гадзінаў зьнялі блякаду, але сёньня раніцай аднавілі яе. Яны пратэстуюць супраць тэрытарыяльных пагадненьняў, падпісаных паміж Кыргыстанам і Кітаем, паводле якіх Кітаю адыходзіць 125 гэктараў кыргыскай тэрыторыі. Удзельнікі акцыяў пратэсту таксама патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Кыргыстану Аскара Акаева і спыненьня перасьледу актывістаў апазыцыі
XS
SM
MD
LG