Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:50 ]  Лукашэнка скончыў візыт у Туркмэністан.


АШГАБАТ Беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка скончыў трохдзённы візыт у Туркмэністан. Ён заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Ашгабадзе, што Беларусь плянуе закупіць 50 тысячаў тонаў бавоўны ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне. Туркмэнскі лідэр Сапармурат Ніязаў, у сваю чаргу, сказаў, што ягоная краіна зацікаўленая ў беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы. Ніязаў таксама заявіў, што Беларусь і Туркмэністан будуць супрацоўнічаць у ваенна-тэхнічнай сфэры”. Лукашэнка ды Ніязаў падпісалі пагадненьне аб сяброўстве, дамову аб выдачы злачынцаў і дакумэнт, які рэгулюе падатковыя пытаньні.
XS
SM
MD
LG