Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:07 ]  Акаеў заклікае апазыцыю да міру


БІШКЕК Прэзыдэнт Кыргыстану Аскар Акаеў сёньня заклікаў апазыцыю дзеля захаваньня міру ў краіне спыніць пратэсты супраць тэрытарыяльных пагадненьняў, падпісаных паміж Кыргыстанам і Кітаем. Паводле заключаных пагадненьняў, Кітаю адыходзіць 125 гэктараў кыргызскай тэрыторыі. Адна з гэтых дамоваў была сёньня ўхваленае верхняй палатай кыргыскага парлямэнту. Паводле Акаева, ён хоча, каб краіна “знайшла выхад з гэтай складанай сытуацыі мірным шляхам”. Тым часам кыргыская паліцыя сёньня зьбіла і арыштавала яшчэ 70 ўдзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі. Каля 500 дэманстрантаў пратэставалі сёньня супраць падпісаных пагадненьняў з Кітаем
XS
SM
MD
LG