Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:47 ]  Кангрэс ЗША патрабуе ад прэзыдэнта Буша тлумачэньняў


ВАШЫНГТОН. Дэпутаты Кангрэсу Злучаных Штатаў патрабуюць ад уладаў адказу на пытаньне ­ ці дастаткова інфармацыі яны мелі, каб прадухіліць напады 11 верасьня. Белы Дом прызнаў, што прэзыдэнт Джордж Буш яшчэ за месяц да трагічных падзеяў быў паінфармаваны пра пляны Усамы бін Лядэна захапіць амэрыканскія самалёты. Аднак, паводле ўладаў, гэтая інфармацыя была занадта няясная, каб на яе падставе распачаць нейкія дзеяньні. Лідэр сэнацкай бальшыні дэмакрат Том Дэшл выказаў учора сур’ёзную занепакоенасьць і запатрабаваў ад Буша перадаць Кангрэсу ўсю атрыманую ім інфармацыю. Сэнатар-рэспубліканец Рычард Шэлбі, віцэ-старшыня сэнацкага выведнага камітэту, заявіў, што калі б улады належна адрэагавалі на атрыманую інфармацыю, падзеі 11 верасьня склаліся б зусім інакш. Белы Дом заяўляе, што ў адказ на папярэджаньне былі прадпрынятыя ўсе неабходныя дзеяньні і што прадугледзець канкрэтны плян нападу было немагчыма. Віцэ-прэзыдэнт Дык Чэйні асудзіў крытыку дэмакратаў у Кангрэсе, назваўшы яе «безадказнай».
XS
SM
MD
LG