Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:46 ]  Рыхтуюцца рэформы ў палестынскай адміністрацыі


ЕРУСАЛІМ. Палестынскія заканадаўцы заклікалі правесьці на палестынскіх тэрыторыях на пачатку наступнага году прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. У прынятай учора рэзалюцыі дэпутаты прапануюць яшчэ сёлета правесьці таксама муніцыпальныя выбары і заклікаюць узмоцніць змаганьне з карупцыяй. Гэтая рэзалюцыя прынятая празь дзень пасьля таго, як палестынскі лідэр Ясір Арафат паабяцаў правесьці зьмены ў палестынскай адміністрацыі. Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты віталі гэтае абяцаньне. Раней учора ізраільскія вайскопвыя аддзелы правялі рэйды ў гарадох Рамалаг і Наблюс на Заходнім Беразе Ярдану. Гэтае было першае вяртаньне ў Рамалах пасьля таго, як ізраільскае войска выйшла адтуль два тыдні таму.
XS
SM
MD
LG