Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:41 ]  Літва жадае кампэнсацыі за закрыцьцё Ігналінскай АЭС


ВІЛЬНЯ Літоўскі прэм’ер-міністар Альгірдас Бразаўскас заявіў сёньня, што чакае ад Эўрапейскага зьвязу фінансавай кампэнсацыі за закрыцьцё Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Ад Літвы патрабуюць зачыніць станцыю да 2009 году. Гэта зьяўляецца ўмовай далучэньня краіны да Эўразьвязу. Ігналінская атамная электрастанцыя пабудаваная па той жа мадэлі, што й Чарнобыльская, і месьціцца непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю. Паводле падлікаў, на закрыцьцё станцыі спатрэбіцца больш за 2 мільёны даляраў.
XS
SM
MD
LG