Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:24 ]  Адміністрацыя ЗША кажа, што належна рэагавала на зьвесткі аб магчымых тэрактах


ВАШЫНГТОН Адміністрацыя ЗША заяўляе, што яна ў свой час належным чынам адрэагавала на інфармацыю аб тым, што тэрарысцкая сетка Усамы бін Лядэна наважаная захапіць амэрыканскія самалёты. Такое папярэджаньне прыйшло за месяц да леташніх тэрарыстычных актаў 11 верасьня. Прэсавы сакратар Белага дому Ары Фляйшэр заявіў сёньня ў Вашынгтоне, што ўлетку 2001 году прэзыдэнт ЗША Джордж Буш атрымоўваў інфармацыю разьведкі аб пагрозах амэрыканскай бясьпецы. Але Фляйшэр падкрэсьліў, што ні ў воднай з гэтых зьвестак не казалася, што захопленыя самалёты могуць быць скарыстаныя дзеля самагубчых тэрактаў, кшталту тых, што адбыліся летась у Нью-Ёрку, Вашынгтоне ды Пэнсыльваніі.
XS
SM
MD
LG