Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:22 ]  Арафат наважаны правесьці выбары на палестынскіх тэрыторыях


РАМАЛА Палестынскі лідэр Ясір Арафат мае намер правесьці цягам шасьці месяцаў прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў Палестынскай аўтаноміі. Аб гэтым сёньня заявіў генэральны сакратар палестынскага ўраду Абдэль Рахман. Палестынская рада таксама заклікала Арафата прыняць канстытуцыю для палестынскіх тэрыторыяў. Сёньня ж раніцай ізраільскія войскі ўвайшлі ў прымесьце гораду Рамала. Быў забіты салдат службы бясьпекі Арафата. Ізраільцы кажуць, што сёньняшняя вайсковая апэрацыя прадухіліла тэракт ў Ерусаліме.
XS
SM
MD
LG