Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:21 ]  У Нідэрляндах пачаліся кансультацыі аб новым ўрадзе


АМСТЭРДАМ АМСТЭРДАМ Каралева Нідэрляндаў Беатрыкс пачала кансультацыі з палітычнымі лідэрамі аб фармаваньні новага ўраду. У выніку ўчорашніх парлямэнціх выбараў, левацэнтрысцкая кааліцыя, якая кіравала Нідэрляндамі 8 гадоў, страціла ўладу. Першае месца на выбарах атрымала кансэрватыўная Хрысьціянска-дэмакратычная партыя, якая здабыла 43 са 150 месцаў у парлямэнце. На другім месцы – 26 мандатаў – антыімігранцкая партыя Піма Фартэйна, які быў забіты за 9 дзён да выбараў. Партыя Фартэйна абрала новым лідэрам былога журналіста Мата Хэрбэна. Хэрбэн заявіў сёньня, што ягоная партыя жадае стабільнага ўраду і ня хоча забурэньняў ў краіне.
XS
SM
MD
LG