Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:18 ]  У Бэльгіі легалізаваная эўтаназія


БРУСЭЛЬ Бэльгія сёньня прыняла новы закон, што легалізуе эўтаназію – забойства сьмяротна хворых людзей, якія пакутуюць і жадаюць сысьці з жыцьця. Закон патрабуе каб хворы зрабіў афіцыйную заяву аб сваім жаданьні, а ўрач павінны пацьвердзіць, што хвароба сапраўды невылечная і што чалавеку нявыносна баліць. У законе таксама прадугледжаны гарантыі для бедных і самотных людзей, якія могуць пажадаць памерці, бо ў іх няма грошай на лячэньне. Бэльгія стала другой краінай у сьвеце пасьля Нідэрляндаў, дзе эўтаназія дазволеная законам.
XS
SM
MD
LG