Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:36 ]  У Расеі -- прыватная ўласнасьць на зямлю


МАСКВА Дзяржаўная Дума Расеі сёньня прыняла ў першым чытаньні ўрадавы заканапраект “Аб абароце земляў сельскахаспадарчага прызначэнья”. За праект закона, у якім сьцьвярджаецца права прыватнай уласнасьці на зямлю, прагаласавалі 256, супраць 143. Адна з галоўных умоваў свабоднай куплі сельскагаспадарчай зямлі – забарона на яе выкарыстаньне ў іншых мэтах. Закон дае права мяйсцовым уладам вырашаць, ці дазволіць продаж зямлі замежным грамадзянам. Не дазволена прадаваць зямлю на памежных тэрыторыях
XS
SM
MD
LG