Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:18 ]  Надыходзіць аднаўленьне ўсясьветнай эканомікі


ПАРЫЖ Міністры краінаў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця, якая аб’ядноўвае 30 галоўных індустрыяльных дзяржаваў сьвету, завершылі сёньня двухдзённую сустрэчу ў сталіцы Францыі. Яны паабяцалі змагацца з пратэкцыяналізмам і заклікалі ўсе ўрады прытрымлівацца ўзаемавыгадных правілаў гандлю. Міністры папярэдзілі, што вяртаньне да пратэкцыяналізму і няздольнасьць зьнізіць дэфіцыт бюджэту можа прынесьці шкоду ўсясьветнай эканоміцы. Удзельнікі канфэрэнцыі заявілі, што аднаўленьне ўсясьветнай эканомікі ўжо надыходзіць і ў якасьці прыкладу прывялі ЗША і Эўропу.
XS
SM
MD
LG