Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 02:13 ]  Ірак асудзіў новы рэжым санкцыяў


БАГДАД Ірак сёньня асудзіў новы рэжым санкцыяў супраць Багдаду, прынятый учора Радай Бясьпекі ААН. Разам з тым Ірак заяўляе, што будзе працягваць супрацоўнічаць у рамках праграмы ААН “нафта ў абмен на харчаваньне”, якая працягнутая яшчэ на 6 месяцаў. У сваёй заяве міністр інфармацыі Іраку Махамад Саед-аль-Сааф паўтарыў патрабаваньне Багдаду зьняць усе санкцыі, якія дзейнічаюць ужо 12 гадоў, пасьля ўварваньня Іраку ў Кувэйт. У заяве сьцьвярджаецца, што толькі безумоўнае зьняцьцё санкцыяў дапаможа ірацкаму народу і абароніць ягоныя правы. Рада бясьпекі ААН зьвязвае адмену санкцыяў з вяртаньнем у Багдад інспэктараў ААН па кантролю над уззбраеньнямі.
XS
SM
MD
LG