Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:16 ]  У парляманцкіх выбарах у Нідэрляндах перамаглі правыя партыі


АМСТЭРДАМ. Пасьля амаль поўнага падліку галасоў, парляманцкія выбары ў Нідэрляндах выйгралі правыя партыі. На першым мейсцы – партыя Хрысьціянскіх дэмакратаў Яна Балкэнэндэ – 43 месцы са 150. Цяпер Ян Балкэнэндэ павінен сфармаваць новы ўрад краіны. На другім мейсцы скрайне правая аб’яднаньне “Сьпіс Піма Фартэйна”, створанае ўсяго за тры месяцы да выбараў. Ягоны прадстаўнікі атрымаюць 26 парляманцкіх мандатаў. Сам Фартэйн, які выступаў супраць іміграцыі ў краіну і за ўзмацненьне барацьбы супраць злачыннасьці, быў забіты 6-га траўня. Уладная, да выбараў, левацэнтрысцкая кааліцыя зазнала паразу. Партыя працы, якую ўзначальвае цяперашні прэм’ер-міністар Вім Кок, атрымае ў новым парляманце ўсяго 23 месцы заміж ранейшых 45-ці.
XS
SM
MD
LG