Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:10 ]  Правыя партыі ў Нідэрляндах дамагліся сур'ёзнага посьпеху


АМСТЭРДАМ. Сур’ёзнага посьпеху дамагліся ў часе парляманцкіх выбараў у Нідэрляндах правыя партыі. Пасьля падліку 80% галасоў лідарства трымае апазыцыйная Хрысьціянска-дэмакратычная партыя. Яна атрымае 43 са 150 месцаў у парляманце. На другім месцы – створанае ўсяго за тры месяцы да выбараў скрайне правае аб’яднаньне “Сьпіс Піма Фартэйна”. Ягоныя прадстаўнікі атрымаюць 26 парляманцкіх мандатаў. Сам Фартэйн, які выступаў супраць іміграцыі ў краіну і за ўзмацненьне барацьбы супраць злачыннасьці, быў забіты 6-га траўня. Уладная ў Нідэрляндах левацэнтрысцкая кааліцыя зазнала паразу. Партыя працы, якую ўзначальвае цяперашні прэм’ер-міністар Вім Кок, атрымае ў новым складзе парляманту ўсяго 23 мейсцы, заместа ранейшых 45-ці.
XS
SM
MD
LG